Главная / Новости / Новости района
14.07.2023

З павагай да класікаў. Напярэдадні 147-годдзя са дня нараджэння Цёткі ў сценах Шчучынскай раённай бібліятэкі адбылася прэзентацыя зборніка “Песнярам Айчыны”.

 На гэтым тыдні спаўняецца 147 год са дня нараджэння выбітнай беларускай паэткі Алаізы Пашкевіч. Галоўным матывам яе жыцця і  творчасці былі любоў да радзімы, служэнне роднаму краю і народу. Праца нашай зямлячкі на карысць беларушчыны не забыта і ўшаноўваецца нашчадкамі.