З павагай да класікаў. Напярэдадні 147-годдзя са дня нараджэння Цёткі ў сценах Шчучынскай раённай бібліятэкі адбылася прэзентацыя зборніка “Песнярам Айчыны”.
14.07.2025
На гэтым тыдні спаўняецца 147 год са дня нараджэння выбітнай беларускай паэткі Алаізы Пашкевіч. Галоўным матывам яе жыцця і творчасці былі любоў да радзімы, служэнне роднаму краю і народу. Праца нашай зямлячкі на карысць беларушчыны не забыта і ўшаноўваецца нашчадкамі.