25.02.2020

Увага! Праводзіцца адзіны дзень бяспекі!

20 лютага па ўсёй краіне стартавала акцыя "Адзіны дзень бяспекі". Яна працягнецца да 1 сакавіка. У гэтыя дні адбудуцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах НС, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі.
Задачы "Адзінага дня бяспекі" - развіццё ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем і прапаганда бяспечных умоў пражывання насельніцтва.
У перыяд правядзення акцыі адбудуцца вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару, розныя ўстановы адпрацуюць бяспечнае правядзенне эвакуацыі са сваіх будынкаў.
У рамках "адзінага дня бяспекі" пройдуць Дні адчыненых дзвярэй, прафілактычныя акцыі ў навучальных установах, гутаркі ў працоўных калектывах, адбудуцца канцэртныя праграмы і тэатралізаваныя паказы.
У акцыі прымуць розныя арганізацыі і грамадскія аб'яднанні: РДГА «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства", Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа, РДГА "АСВОД", РГА "Белая Русь" і ГА "БРСМ".

Шчучынскі РАНС