24.01.2022

24 студзеня стартуе рэспубліканская акцыя «Бяспека-у кожны дом!»

 Неасцярожнае абыходжанне з агнём з'яўляецца самай распаўсюджанай прычынай узнікнення пажараў. Статыстыка сведчыць, што практычна палова з іх узнікае па віне людзей, якія не ведаюць або безадказна адносяцца да выканання правілаў пажарнай бяспекі. Для прыцягнення ўвагі грамадзян да праблемы ўзнікнення пажараў і гібелі на іх з 24 студзеня па 11 лютага ва ўсіх кутках Беларусі ратавальнікі правядуць рэспубліканскую акцыю «Бяспека-у кожны дом!».
Мерапрыемствы пройдуць у 3 этапы. Першы з іх пройдзе з 24 па 28 студзеня. Мэтавая аўдыторыя дадзенага этапу – асобы, якія злоўжываюць алкаголем і вядуць асацыяльны лад жыцця. Мерапрыемствы пройдуць пад адзінай назвай «цвярозы погляд на бяспеку», якія ўключаць у сябе прафілактычныя гутаркі, дэманстрацыю фільмаў, а таксама заняткі на тэматычных інтэрактыўных пляцоўках. Дапамагаць ратавальнікам у гэтай справе будуць супрацоўнікі міліцыі, работнікі аховы здароўя і іншых зацікаўленых арганізацый.
На другім этапе, які пройдзе з 31 студзеня па 9 лютага, увага ратавальнікаў зрушыцца на састарэлых грамадзян з актыўнай жыццёвай пазіцыяй і жыхароў сельскіх населеных пунктаў. Для іх падрыхтавана шырокамаштабнае мерапрыемства «Скарбонка бяспекі». Не застануцца без увагі і студэнты для іх ратавальнікі будуць выкарыстоўваць самыя сучасныя формы працы. Студэнты стануць удзельнікамі ток-шоу «дыялог», у якім паспрабуюць знайсці рашэнні існуючых праблем у галіне бяспекі жыццядзейнасці.
Заключны этап пачнецца 10 і працягнецца да 11 лютага. Полем дзеянняў ратавальнікаў стануць месцы з масавым знаходжаннем людзей-адкрытыя пляцоўкі, буйныя гандлёвыя цэнтры, рынкі і т. д. фінальныя мерапрыемствы будуць прадстаўлены інтэрактыўнымі пляцоўкамі і яркімі канцэртнымі праграмамі, у якіх прымуць удзел актывісты БМААСП, калектывы мастацкай самадзейнасці.
Падчас правядзення акцыі выратавальнікі актыўна запрашаюць далучыцца. Сумесныя намаганні дазволяць данесці карысныя веды аб бяспецы шырокай аўдыторыі.


Старшы інспектар сектара прапаганды
і ўзаемадзеяння з грамадскасцю
Шчучынскага РАНС                             Лізавета АСОВІК