01.11.2021

Не прапальвай сваё жыццё!

 З 1 лістапада ў Шчучынскім раёне стартуе рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!». Ратавальнікі падрыхтавалі для мясцовых жыхароў і гасцей горада цікавую і пазнавальную праграму. Мерапрыемствы пройдуць у 3 этапы.
У рамках першага этапу, які пройдзе з 1 па 12 лістапада супрацоўнікі МНС сустрэнуцца з людзьмі ў арганізацыях і прадпрыемствах. Работнікам нагадаюць аб небяспецы курэння і наступствы неасцярожнага абыходжання з агнём.
Другі этап акцыі абяцае быць не менш цікавым. Ён пройдзе з 15 па 25 лістапада. Спецыяльна для моладзі работнікі МНС падрыхтуюць інтэрактыўныя мерапрыемствы ў фармаце адкрытых дыялогаў і тэматычных конкурсаў з уручэннем прызоў і падарункаў.
Фінальны этап стане яркай кропкай завяршэння акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!». З 26 па 30 лістапада пад пільную ўвагу ратавальнікаў трапяць адкрытыя пляцоўкі і месцы з масавым знаходжаннем людзей. Работнікі МНС правядуць інфармацыйна-забаўляльную праграму з конкурсамі і падарункамі. З сабой на памяць госці мерапрыемства змогуць панесці не толькі новыя веды і станоўчыя эмоцыі, але і маляўнічыя памяткі з інфармацыяй пра самае галоўнае!

Старшы інспектар
Шчучынскага РАНС
Лізавета АСОВІК