16.08.2021

Стартуе рэспубліканская акцыя «У цэнтры ўвагі дзеці!»

 Напярэдадні новага навучальнага года з 16 жніўня на Шчучыншчыне стартуе рэспубліканская акцыя МНС «У цэнтры ўвагі - дзеці!».
Мерапрыемствы ў рамках акцыі накіраваны на прыцягненне ўвагі дарослых да праблемы дзіцячага свавольства з агнём, зніжэнне колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей. Галоўная задача ратавальнікаў у гэты перыяд-нагадаць бацькам і дзецям пра тыя небяспекі, якія могуць падцікоўваць хлапчукоў і дзяўчынак. Работнікі МНС раскажуць і навучаць, як пазбегнуць надзвычайных сітуацый, а таксама як правільна дзейнічаць, калі надзвычайнае здарэнне ўсё ж адбылося.
Акцыя будзе праходзіць у 2 этапы. З 16 па 31 жніўня ратавальнікі наведаюць буйныя гандлёвыя цэнтры і іншыя аб'екты гандлю, якія спецыялізуюцца на рэалізацыі тавараў для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту. Мерапрыемствы 2-га этапу пройдуць з 1 па 10 верасня ў рамках адзінага дня бяспекі.
У акцыі прымуць удзел работнікі МНС, актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных і іншыя зацікаўленыя арганізацыі. Запрашаем усіх далучыцца да акцыі!


Старшы інспектар
Шчучынскага РАНС                         Лізавета АСОВІК