04.11.2020

«Не прапальвай сваё жыццё!»

 З 2 лістапада ў Шчучынскім раёне стартавала рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!»
Ратавальнікі падрыхтавалі для мясцовых жыхароў і гасцей горада цікавую і пазнавальную праграму. Мерапрыемствы пройдуць у 4 этапы.
На працягу першага тыдня супрацоўнікі МНС са сваімі юнымі памочнікамі з ліку моладзевай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных праедуць па "маршруце бяспекі". Удзельнікі акцыі наведаюць найбольш ажыўленыя месцы населеных пунктаў, каб расказаць аб бяспекі як мага большай колькасці людзей.
Другі этап пачнецца 9-га і працягнецца да 13-га лістапада. У рамках якога ратавальнікі сустрэнуцца з людзьмі ў арганізацыях, прадпрыемствах і пунктах грамадскага харчавання. Работнікам нагадаюць аб небяспецы курэння і наступствы неасцярожнага абыходжання з агнём.
Трэці этап акцыі абяцае быць не менш цікавым. Ён пройдзе з 16 па 20 лістапада. Спецыяльна для моладзі работнікі МНС падрыхтуюць інтэрактыўныя мерапрыемствы ў фармаце адкрытых дыялогаў і тэматычных конкурсаў з уручэннем прызоў і падарункаў.
Фінальны этап стане яркай кропкай завяршэння акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!». У месцах масавага знаходжання людзей Шчучынскія ратавальнікі правядуць інфармацыйна-забаўляльную праграму. І даросламу і дзіцяці будзе цікава паўдзельнічаць у тэматычных віктарынах і конкурсах, пасядзець за рулём пажарнага аўтамабіля, прымерыць баявую вопратку ратавальніка-пажарнага. З сабой на памяць госці мерапрыемства змогуць панесці не толькі новыя веды і станоўчыя эмоцыі, але і маляўнічыя памяткі з інфармацыяй пра самае галоўнае!

Старшы інспектар сектара прапаганды
і ўзаемадзеяння з грамадскасцю
Шчучынскага РАНС                        
Лізавета Орсік