03.06.2021

Лета з ратавальнікамі!

 Летнія канікулы-доўгачаканая пара для хлапчукоў і дзяўчынак. Дзіцячая дапытлівасць прымушае шукаць новыя заняткі і забавы. Добра, калі гэта бяспечныя гульні пад кантролем бацькоў. Але, у мітусні будзённых дзён і клопатаў, калі бацькі занятыя справамі, а бабулі і дзядулі гаспадарчай працай на ўчастках, дзеці застаюцца без нагляду і знаходзяць не самыя ўдалыя забавы. Менавіта аб тым, як зрабіць летні вольны час дашкалят і школьнікаў цікавым, карысным, а галоўнае бяспечным падкажуць ратавальнікі.
Работнікі МНС выкарыстоўваюць новыя формы работы з рознымі катэгорыямі насельніцтва. Для падрастаючага пакалення на працягу трох летніх месяцаў у рамках акцыі "Канікулы без дыму і агню" прадугледжаны мерапрыемствы ў летніх аздараўленчых і прышкольных лагерах. З хлопцамі ў даступнай форме пагавораць аб галоўных правілах бяспекі, паглядзяць тэматычныя навучальныя відэа - і мультфільмы, правядуць віктарыны па АБЖ і правераць веды ў гульнях і віктарынах.
Для людзей пажылога ўзросту і жыхароў сельскіх населеных пунктаў, садовых таварыстваў і аграсядзібы ў чэрвені-ліпені пройдзе акцыя «З клопатам аб бяспецы малой радзімы». Яе мэта-папярэджанне пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх людзей сталага ўзросту. У гэтай акцыі кожны зможа прыняць удзел у тэматычным "кірмашы бяспекі". На адкрытых пляцоўках перад сельскімі клубамі, каля сельсаветаў і ў парках будуць прадугледжаны гульнявыя і спартыўныя зоны, паказ пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, фотазоны.
Няхай ваш адпачынак будзе запамінальным і бяспечным! Запрашаем усіх далучыцца да нашых акцый!

Шчучынскі РАНС