15.05.2020

«Я б у ратавальнікі пайшоў!»

 У рамках рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!»  Шчучынскія ратавальнікі запрашаюць прыняць удзел у раённым этапе агляду-конкурсу «Я б у ратавальнікі пайшоў!».
Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях «Дзіцячы касцюм ратавальнікаў» і «дзіцячая тэхніка ратавальнікаў» (дзіцячыя каляскі, двух і трохколавыя ровары, педальныя аўтамабілі і т.п.).
Удзельнікам неабходна падрыхтаваць тэматычныя касцюмы ратавальнікаў або аформіць дзіцячую тэхніку ў тэматыку МНС. Працы могуць быць выкананыя з любых матэрыялаў любым спосабам. Дапускаецца выкарыстанне сімволікі і атрыбутыкі МНС.
Работы будуць ацэньвацца ў двух узроставых катэгорыях ад 2 да 5 гадоў і ад 6 да 11 гадоў. Гатовыя працы з апісаннем неабходна зняць на відэа, працягласцю ад 30 секунд да 3-х хвілін, і даслаць да 25 мая 2020 года на электронную пошту mchs8@mail.grodno.by .
Даведачная інфармацыя па тэлефоне 26-6-77.
Лепшыя работы будуць узнагароджаны дыпломамі і падарункамі, а таксама прымуць удзел у абласным этапе.

Шчучынскі РАНС