Главная / Новости / Новости района
05.01.2024

З цяплом да старэйшага пакалення. Дабрачынная акцыя “Ад усёй душы” завітала ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у Астрыне.

 Шчырыя віншаванні, музычны канцэрт і карысныя падарункі – усё гэта атрыбуты дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы”, якая прайшла ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у Астрыне. Галоўнай мэтай акцыі з’яўляецца дапамога і клопат аб старэйшым пакаленні.