Главная / Новости / Новости района
15.05.2024

Вольга і Віталій Мішкелі разам са сваімі дзеткамі будуць абараняць гонар раёна на абласным этапе конкурсу “Сям’я года”.

Мы ўжо расказвалі нашым чытачам пра раённы этап самага “цёплага і дамашняга конкурсу”, дзе сёлета перамагла надзвычай дружная і творчая сям’я Мішкель з аграгарадка Ляшчанка. Вольга Віктараўна – загадчыца клуба, Віталій Іванавіч – культарганізатар: зладжаны дуэт і на рабоце, і ў жыцці! Гэтымі днямі ўся сям’я (а гэта, акрамя супружнай пары, іх двое сыноў і дачушка) рыхтуецца прыняць удзел у абласным этапе конкурсу, які пройдзе 17 мая ў Гродне.