Главная / Новости / Новости района
29.03.2023

Вялікі дар чалавеку ад Бога. Сёння ў Шчучыне ўрачыста адзначылі Дзень праваслаўнай кнігі.

 Па добрай традыцыі штогод у сакавіку Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі збірае сваіх адданых чытачоў на цудоўнае мерапрыемства – Дзень праваслаўнай кнігі. Не стала выключэннем і дата 28 сакавіка. Сёння ў канферэнц-зале сабралася багата гасцей – прадстаўнікоў раённай улады, святароў, навукоўцаў, настаўнікаў, якія выкладаюць у школах раёна асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму. На свята прыйшла моладзь, прадстаўнікі сярэдняга і старэйшага пакалення. Кожны вынес нешта надзвычай важнае і карыснае для сябе.