Віншаванні і ўзнагароды, статус “Школы міру”, музычныя падарункі… Сёння ў Шчучыне адбылася прыгожая ўрачыстасць з нагоды Дня народнага адзінства/
Урачыстасць з нагоды 85-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР сабрала ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці людзей розных прафесій і пакаленняў: ветэранаў працы і моладзь, прадстаўнікоў працоўных калектываў раёна і актывістаў грамадскіх арганізацый. Перад пачаткам сходу можна было пазнаёміцца зкніжнай выставай Шчучынскай раённай бібліятэкі імя Цёткі “Беларусь – радзіма адзінства”, зрабіць здымак на памяць каля фотазон.