Главная / Новости / Новости района
29.03.2024

Важней за ўсё – пагода ў доме. Сям’я Мішкель з Ляшчанкі стала пераможцай раённага этапу рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года”.

Умацаванне духоўных асноў, захаванне сямейных каштоўнасцяў і традыцый з’яўляецца адным з асноўных кірункаў дзяржаўнай палітыкі. У рэалізацыі гэтых мэтаў дапамагаюць шматлікія мерапрыемствы і ініцыятывы, сярод іх рэспубліканскі конкурс “Сям’я года”, раённы этап якога прайшоў на гэтым тыдні ў Шчучыне.