Главная / Новости / Новости района
29.07.2024

Узнагароды знайшлі перадавікоў. Механізатары і вадзіцелі, якія дасягнулі найлепшых вынікаў на нарыхтоўцы кармоў, атрымалі ўзнагароды.

 Забяспечыць жывёлу якасным кормам на наступны год – важная задача, якая патрабуе ад аграрыяў зладжанай працы на ўсіх этапах збору і нарыхтоўкі зялёнага ўраджаю. Добрая праца не застаецца незаўважанай. Днямі былі адзначаны механізатары і вадзіцелі з сельгаспрадпрыемстваў Шчучыншчыны – пераможцы раённага спаборніцтва за дасягненне найлепшых вынікаў у нарыхтоўцы кармоў у 2024 годзе.