Главная / Новости / Новости района
14.10.2024

Узбагачаючы зямельны фонд. Даведаліся, як праходзіць меліярацыя земляў у Шчучынскім раёне.

 Восень – работ восем. Часцей за ўсё гэтую прымаўку асацыююць з сельскай гаспадаркай, аднак не менш актыўна ў гэты час працуюць і меліяратары. Яны заўсёды былі і застаюцца надзейнымі партнёрамі аграрыяў, павышаючы эфектыўнасць выкарыстання зямельных і водных рэсурсаў, што ў сваю чаргу стварае спрыяльныя ўмовы для атрымання ўстойлівага ўраджаю.