Главная / Новости / Новости района
16.08.2024

Увага на інфармацыйную гігіену. У Шчучынскім раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання.

 На гэтым тыдні ў Шчучынскім раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання. Прадстаўнік абласной інфармацыйнай групы – начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч сумесна з раённай інфармацыйнай групай на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Таццянай Цюсінай сустрэліся з працоўным калектывам Шчучынскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.