У Шчучыне ў святочнай атмасферы адзначылі Дзень будаўніка.
Урачыстае мерапрыемства з нагоды Дня будаўніка адбылося сёння ў Палацы творчасці дзяцей і моладзі. Будаўнікі, ветэраны галіны і ганаровыя госці сабраліся ў актавай зале, каб павіншаваць прадстаўнікоў прафесіі і атрымаць заслужаныя ўзнагароды.