Главная / Новости / Новости района
29.02.2024

Тэхніка ў поўнай гатоўнасці. На мехдвары ААТ “Дэмбрава” прайшоў тэхагляд тэхнікі, якая хутка будзе задзейнічана ў пасяўной кампаніі.

 Прыйшла вясна, а гэта значыць, што хутка ў нашым раёне пачнецца пасяўная кампанія. Зімой аграрыі старана рыхтавалі тэхніку да выхаду ў поле, і вось надышоў час праверыць вынік гэтай працы. Стан трактароў, камбайнаў і іншай разнастайнай тэхнікі быў правераны падчас тэхагляду на тэрыторыі машынна-трактарнага парка ААТ “Дэмбрава”.