Главная / Новости / Новости района
01.07.2024

Танцы, спевы і сем вяселляў у адзін дзень. Даведайцеся як у Дэмбраве прайшоў фестываль фальклору “Паміж намі, суседзямі”.

 Нацыянальныя строі, традыцыйныя абрады, танцы, спевы і многае іншае, што ўпрыгожвае і ўзбагачае культуру Шчучыншчыны можна было пабачыць на свяце фальклору “Паміж намі, суседзямі”. Брэндавае мерапрыемства ўжо не першы год прымае гасцей у аграгарадку Дэмбрава, дзе збіраюцца фальклорныя калектывы з розных сельсаветаў раёна.