Главная / Новости / Новости района
08.08.2023

Свята з водным каларытам. Даведаліся, як шчучынцы паказалі сябе на “Свяце мора” на Аўгустоўскім канале.

Вясёлымі эмоцыямі, усплёскам фантазіі і гарачымі спартыўнымі баталіямі парадавала “Свята мора”. Традыцыйнае мерапрыемства прайшло на Аўгустоўскім канале каля шлюза Дамброўка і сабрала сотні гасцей з усёй Гродзенскай вобласці, у тым ліку і жыхароў нашага раёна.