Главная / Новости / Новости района
12.05.2023

Шмат працавала на зямлі, спявала вясёлыя песні, жадала людзям толькі дабра… У свой 100-гадовы юбілей Яніна Булгарына падзялілася з намі сакрэтамі даўгалецця.

  І куды ж згубіўся мой звонкі голас? Але ўсё роўна я люблю спяваць, гутарыць з людзьмі, магу шмат чаго цікавага расказаць,  запэўніла нас юбілярка, папярэдне выслухаўшы ўсе самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з круглай датай.

 

З нагоды 100-гадовага юбілею сёння ў вёску Быкаўка прыехала ўшанаваць Яніну Іванаўну Булгарыну цэлая дэлегацыя, і кожны не хаваў эмоцый, не шкадаваў узнёслых і шчырых слоў у адрас віноўніцы ўрачыстасці.


Щучинская районная газета "Дзянница"