Футбольны клуб “Шчучын” працягвае свой шлях да рэспубліканскага трафея ў Кубку Рэгіёнаў Беларусі. У якасці чэмпіёна Гродзенскай вобласці каманда з нашага раёна трапіла ў 1/4 фінальнага турніру, дзе сустрэлася з чэмпіёнам Міншчыны “Партызанам” з Салігорска. У двух напружаных паядынках каманды высвятлялі, хто з іх будзе змагацца за трафей далей.