Главная / Новости / Новости района
22.03.2024

Прафсаюзная дзейнасць на карысць работнікаў. На базе Шчучынскага філіяла РСУП “Гродзенскае племпрадпрыемства” адбыўся справаздачна-выбарчы сход пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі.

У пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі РСУП “Гродзенскае племпрадпрыемства” адбыўся справаздачна-выбарчы сход. Мерапрыемства прайшло на базе Шчучынскага філіяла і сабрала прадстаўнікоў Гродзенскага племпрадпрыемства з усіх раёнаў нашай вобласці. Акрамя кіраўніцтва арганізацыі, удзел у сходзе ўзяў старшыня Гродзенскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Рамуальд Юроўскі.