Главная / Новости / Новости района
03.02.2023

Пераемнасць парламенцкіх традыцый. У Шчучынскім палацы творчасці дзяцей і моладзі прайшла сустрэча выпускнікоў Моладзевага парламента.

Зусім хутка па ўсёй краіне пройдуць вечары сустрэчы выпускнікоў. З гэтай нагоды ў Шчучынскім палацы творчасці дзяцей і моладзі прайшла ўнікальная “Сустрэча-эстафета “ЗА#ДЕЛО!” У рамках мерапрыемства сённяшнія дэпутаты Маладзёжнага парламента пры Шчучынскім раённым Савеце дэпутатаў сустрэліся са сваімі былымі калегамі – выпускнікамі школ і гімназіі нашага райцэнтра.