Памятаць, каб жыць. У памяць аб спаленых у гады Вялікай Айчыннай вайны беларускіх вёсках на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу “Зінякі” прайшоў жалобны мітынг.
22 сакавіка – чорная дата, назаўсёды ўнесеная ў
летапіс нашай гісторыі. Менавіта ў гэты дзень 80 гадоў таму нацысцкія карнікі
спалілі разам з жыхарамі вёску Хатынь Лагойскага раёна. Памяць аб гэтай
жудаснай трагедыі дагэтуль застаецца незагойнай ранай у нашых сэрцах. Шмат
крыві ў гады ліхалецця пралілося і на шчучынскай зямлі. У нашым раёне сумны лёс
Хатыні раздзяліла вёсачка Зінякі, якая стала сімвалам смутку і памяці. Сёння ў
памяць аб усіх спаленых за гады вайны беларускіх вёсках на тэрыторыі
мемарыяльнага комплексу “Зінякі” прайшоў жалобны мітынг.