Палітычная асвета ў працоўных калектывах. У Шчучынскім раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання.
18 красавіка ў нашым раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання. Прадстаўнік абласной інфармацыйнай групы, старшыня камітэта эканомікі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Камендант разам з раённай інфармацыйнай групай на чале з намеснікам старшыні Шчучынскага райвыканкама Міхаілам Сушчэўскім сустрэліся з працоўным калектывам ААТ “Шчучынаграпрадукт”.