Нясумны экскурс у свет сельскай гаспадаркі. На базе Гродзенскага занальнага інстытута раслінаводства НАН Беларусі ў Шчучыне прайшла першая раённая Аграгіяда.
Даведацца пра самыя сучасныя тэхналогіі ў сферы
сельскай гаспадаркі і ўбачыць іх прымяненне на практыцы змаглі вучні профільных
класаў аграрнага кірунку Шчучыншчыны ў рамках першай раённай Аграгіяды.
Мерапрыемства прайшло на базе Гродзенскага занальнага інстытута раслінаводства
НАН Беларусі ў Шчучыне, яго галоўнай мэтай стала прафарыентацыйная дзейнасць і
знаёмства з адной з самых прагрэсіўных навуковых прадпрыемстваў краіны.