Главная / Новости / Новости района
20.09.2024

Наша марка! Сёння ў Мураванцы адбылася цырымонія памятнага гашэння маркі ў гонар 500-годдзя царквы Ражства Прасвятой Багародзіцы.

 Жамчужына архітэктуры сусветнага значэння – царква Ражства Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Мураванка Мажэйкаўскага сельсавета – сёлета адзначае сваё 500-годдзе. Сёння яна ў цэнтры ўвагі вернікаў, навукоўцаў, шматлікіх паломнікаў і турыстаў. Храм унесены ў папярэдні Спіс сусветнай спадчыны  ЮНЕСКА і здзіўляе захаванасцю сваёй аўтэнтычнасці.