Главная / Новости / Новости района
26.04.2024

Напярэдадні 79-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў Шчучынскім раёне віншавалі вязняў нацызму і сем’і загінуўшых.

Жахлівыя старонкі жыцця, апаленага вайной, назаўсёды застаюцца ва ўспамінах тых, хто прайшоў праз тое ліхалецце. Для гэтых людзей свята 9 Мая мае асаблівы сімвалічны сэнс вяртання да мірнага жыцця. Нам, пакаленням, якія ніколі не бачылі вайны, цяжка зразумець увесь боль пакут, што спазналі нашы продкі ў той няпросты час. Але ў нашых сілах захаваць і асэнсаваць жывую памяць удзельнікаў тых падзей. Напярэдадні 79-й гадавіны перамогі над нацызмам кіраўніцтва раёна віншавала малагадовых вязняў і сем’і загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне.