Главная / Новости / Новости района
12.07.2023

Мы гэтай памяці верныя… У Шчучыне, у гарадскім скверы, прайшоў мітынг, прысвечаны 79-й гадавіне вызвалення горада і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 Кожны год у гэтым памятным месцы збіраюцца жыхары і госці нашага горада, каб успомніць усіх, хто змагаўся за мірнае неба і нашу родную Беларусь, за любімы Шчучын. З жывымі кветкамі прыходзяць сюды кіраўнікі раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў, школьнікі, выхаванцы дзіцячых садкоў і проста гараджане, якія ў цудоўны ліпеньскі дзень не маглі застацца дома і накіраваліся любавацца летнімі відарысамі.