Музычная віктарына “Мелатрэк” выявіла лепшых знаўцаў музыкі ў Шчучынскай ЦРБ.
У Шчучынскай ЦРБ добрай традыцыяй стала правядзенне музычнай віктарыны “Мелатрэк”. Так, летась мерапрыемства было прысвечана Міжнароднаму дню жанчын і Дню абаронцаў Айчыны, сёлета музычны квэст прымеркавалі да Тыдня бацькоўскай любові.