Главная / Новости / Новости района
02.10.2024

Мураванская царква: 500 год месцу сілы, веры і прыгажосці. Даведаліся, як сёння прайшлі ўрачыстасці з нагоды юбілею аднаго з самых старажытных храмаў Беларусі/

 Сёння ў вёсцы Мураванка свята. На ўрачыстасць з нагоды 500-годдзя ўнікальнай царквы-крэпасці Ражства Прасвятой Багародзіцы з’ехалася багата гасцей, сабралася мноства святароў, прыхаджан і вернікаў з усіх куточкаў Гродзеншчыны. Пад пераліўныя мелодыі царкоўных званоў прыбывалі ўсё новыя і новыя людзі – сем’і з дзеткамі, моладзь і сталае пакаленне, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, валанцёры, члены праваслаўнага ваенна-патрыятычнага клуба “Дружына... Усіх з добрай усмешкай, зычлівымі словамі сустракалі благачынны Шчучынскай царкоўнай акругі іерэй Аляксандр Пасцерняк, настаяцель храма-імянінніка іерэй Алег Засім, іншыя свяшчэннаслужыцелі.