Главная / Новости / Новости района
22.10.2024

Моцны аргумент на карысць фіналу. У першым паўфінальным матчы Кубка рэгіёнаў Беларусі “Шчучын” узяў верх над “Стэнлесам” з Пінска.

 Працягваецца розыгрыш Кубка рэгіёнаў Беларусі. Гэтымі выхаднымі прэтэндэнты на трафей згулялі паўфінальныя матчы. ФК “Шчучын” адправіўся на выязную гульню ў госці да чэмпіёна Брэсцкай вобласці – пінскага “Стэнлеса”. З поўдня краіны наша каманда вярнулася са станоўчым вынікам.