Главная / Новости / Новости района
27.06.2023

“Моладзевы драйв” па-шчучынску. У Шчучыне прайшоў арт-фестываль прымеркаваны да Дня моладзі і студэнцтва (+ВІДЭА).

 Вечарам нядзелі на пляцоўцы каля раённага цэнтра культуры і народнай творчасці было горача ў прамым і пераносным сэнсе. Сотні людзей прыйшлі пазабаўляцца, адпачыць і зарадзіцца бадзёрасцю на наступны тыдзень, а нагода ўсяму – арт-фестываль “Моладзевы драйв”, прымеркаваны да святкавання Дня моладзі і студэнцтва.