Главная / Новости / Новости района
23.02.2024

Моладзь робіць свой выбар. Фельчар-лабарант Шчучынскай ЦРБ Алена Дзярачэнік расказала, як прайшло першае ў яе жыцці галасаванне.

 На Шчучыншчыне праходзіць датэрміновае галасаванне. Правам аддаць свой голас за кандыдатаў у дэпутаты актыўна карыстаецца як сталае пакаленне, так і моладзь. Дарэчы, шмат юнакоў і дзяўчат, якія ўпершыню бяруць удзел у электаральнай кампаніі. Да такіх адносіцца і Алена Дзярачэнік, якая нядаўна датэрмінова прагаласавала на Заводскім ўчастку № 24, што размяшчаецца ў інтэрнаце Шчучынскага завода “Аўтапровад”.