Главная / Новости / Новости района
31.07.2023

Калектыў магазіна “Родны кут” аграгарадка Ражанка ўдастоены высокай узнагароды.

 Ва ўзнёслыя паэтычныя радкі кожны з работнікаў і пакупнікоў гэтай крамы ўкладвае яшчэ і свой асабісты сэнс. Да прыкладу, Ганна Марозік у сістэме спажыўтаварыства працуе 38 год, з’яўляецца не толькі прадаўцом 6-га (самага высокага!) разраду, але і паспяхова ўзначальвае прадуктовы магазін па вуліцы Шчучынскай аграгарадка Ражанка, які ўваходзіць у гандлёвае сеціва “Родны кут”.