Главная / Новости / Новости района
11.01.2024

І сэрцы іх сагрэліся цяплом. Святочны канцэрт, прымеркаваны да акцыі “Ад усёй душы”, прайшоў у Астрынскім аддзяленні кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў.

На Шчучыншчыне працягваецца рэспубліканская акцыя “Ад усёй душы”, якая мае на мэце падарыць радасць пажылым людзям. Шмат мерапрыемстваў ужо было праведзена ў рамках гэтай дабрачыннай ініцыятывы. Зусім нядаўна акцыя ў чарговы раз завітала да насельнікаў аддзялення кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у Астрыне.