Главная / Новости / Новости района
12.06.2024

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Надзея Хальцова ў складзе маніторынгавай групы азнаёмілася з цэнамі і асартыментам у шчучынскіх крамах.

 Згодна з Дырэктывай Прэзідэнта Беларусі працягвае ажыццяўляцца кантроль цэн у гандлёвых арганізацыях. У рамках гэтай работы маніторынгавая група ў складзе дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Надзеі Хальцовай, намесніка старшыні Шчучынскага райвыканкама Міхаіла Сушчэўскага і намесніка начальніка ўпраўлення эканомікі райвыканкама Наталлі Асовік наведалі шэраг гандлёвых аб’ектаў нашага райцэнтра.