Бліны, “Масленічны слуп” і казачны аўтапарад. Сёння на плошчы Свабоды ў Шчучыне пройдзе традыцыйнае народнае свята “Масленіца”
Усіх, хто ўжо стаміўся ад халоднай зімы, запрашаем на святкаванне Масленіцы. У нядзелю, 22 лютага, плошча Свабоды ў Шчучыне ператворыцца ў месца прыцягнення для ўсіх, хто хоча весела праводзіць зіму і сустрэць вясну.