На гэтым тыдні тэлеканал «Беларусь 3» ладзіць сапраўднае свята для аматараў роднага слова, паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі. У эфіры ігравыя стужкі паводле твораў класікаў, дакументальнае кіно, тэлеверсіі спектакляў і прамыя ўключэнні з Касцюковіч, дзе 5 і 6 верасня пройдзе любімае свята — XXXIII Дзень беларускага пісьменства.