Мерапрыемства прайшло на плошчы Савецкай і сабрала некалькі сотняў чалавек. Гэта прадстаўнікі больш чым 30 нацыянальнасцей, жыхары і госці Гродна, якіх аб'яднала грандыёзнае свята. Пайшлі ў мінулае два насычаныя на падзеі і эмоцыі дні. Адбыліся дзясяткі маштабных мерапрыемстваў, з'явіліся новыя знаёмствы, нарадзіліся незабыўныя ўспаміны. Няма сумненняў, што XIV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур стане знакавай часткай гісторыі горада над Нёманам.