18.03.2021

Выстава-форум Ecology Expo 2021 і XVI Рэспубліканскі экалагічны форум

 Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь запрашае Вас прыняць удзел у 1-й Міжнароднай спецыялізаванай экалагічнай выставе-форуме «Ecology Expo -2021» і XVI Рэспубліканскім экалагічным форуме, якія пройдуць 3-5 чэрвеня 2021 года ў г. Мінску.
Мерапрыемствы прымеркаваны да Года народнага адзінства.
Удзел у іх - унікальная магчымасць для росту дзелавой актыўнасці, абмену перадавым і міжнародным вопытам у экалагічнай сферы.
У рамках выставы-форуму будзе прадэманстраваны комплекс інавацыйных ідэй, вытворча-тэхналагічных дасягненняў у галіне аховы навакольнага асяроддзя і ўстойлівага выкарыстання прыродных рэсурсаў. У ліку прыярытэтаў - праца па дасягненню Мэтаў ўстойлівага развіцця, пераход на «зялёныя» тэхналогіі, падтрымка ўстойлівых мадэляў спажывання і вытворчасці, экалагічна дружалюбны лад жыцця.
Асноўная тэма XVI Рэспубліканскага экалагічнага форуму - «Далучэнне грамадзянскай супольнасці ў прыняцце экалагічных рашэнняў".
Праца будзе арганізавана ў фармаце пленарнага пасяджэння і тэматычных секцый, а таксама рознага роду акцый, прэс-мерапрыемстваў, канцэртнай праграмы, рэспубліканскіх конкурсаў экалагічнай накіраванасці.
Плануецца, што ў мерапрыемствах на працягу 3-х дзён прымуць удзел больш за 250 дэлегатаў і гасцей, у тым ліку міжнародных экспертаў, прадстаўнікоў прыродаахоўных службаў, органаў дзяржаўнага кіравання, устаноў адукацыі і культуры, грамадскіх аб'яднанняў, сродкаў масавай інфармацыі.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (www.minpriroda.gov.by).