Галоўная / Аб'явы / Актуальна
19.12.2023

За адзінаццаць месяцаў бягучага года ў Шчучынскім раёне нарадзілася 168 дзяцей, з іх 87 хлопчыкаў і 81 дзяўчынка.

Нараджэнне 87 дзяцей зарэгістравана ў аддзеле загса Шчучынскага райвыканкама, 21 – у Васілішкаўскім сельвыканкаме, 11 – у Жалудоцкім, 9 – у Астрынскім, па 8 – у Мажэйкаўскім і Ражанкаўскім, 7 – у Шчучынскім, 6 – у Лядскім, 4 – у Дэмбраўскім, 3 – у Першамайскім, па 2 дзіцей – у Каменскім, Орлеўскім.

З   168  нованароджаных   55    былі  першынцамі  ў  сем'ях ,  50    -  нарадзіліся  ў  сям'і  другімі ,   41     -  трэцімі , чацвёртымі – 7,  пятымі – 6 дзяцей, 9 нарадзіліся шостымі.  Сёлета  нарадзіліся дзве пары двайнят.  61 дзіця нарадзілася  ў  маці  ва  ўзросце  ад  25  да  30  гадоў,  43 - ад 20 да 25 гадоў, 34  -  ад  30  да  35  гадоў.
            
Самая  малодшая  шчучынка нарадзіла ў 18, самай  старэйшай  споўнілася 42 гады.  Самым  малодшым  бацькам  стаў  шчучынец ва ўзросце 21, самаму  даросламу споўнілася 58  гадоў. Сярэдні ўзрост бацькі – 31 год, маці – 28 гадоў.

22 дзіцяці нарадзілася  ў  маці,    якія не знаходзяца  ў  зарэгістраваным шлюбе. У  дачыненні   16 дзяцей  у бягучым годзе ўстаноўлена  бацькоўства.

Самыя  папулярныя імёны  гэтага года:   Максім (7), Павел (5), Мацвей (4), Ева (7), Арына, Ксенія і Сафія (па 5).

Да  разраду  рэдкіх  імёнаў можна  аднесці:  Алан, Герман, Леў,   Евангеліна, Івета, Міра.