У акцыю ўцягнуты супрацоўнікі і
спецыялісты ўнутраных спраў, працы і сацыяльнай абароны, адукацыі,
аховы здароўя, а таксама грамадскіх аб’яднанняў. Сѐлета акцэнт зроблены на прыняцці
сістэмных мер прафілактыкі да грамадзян, якія дапускаюць гвалт у сям’і, прыцягненні
максімальнай колькасці зацікаўленых у вырашэнні праблем,звязаных з гвалтам,
аказанні кваліфікаванай дапамогі пацярпелым.
Падчас
дадзенай акцыі міжведамасныя рабочыя групы правядуць выступленні
ва ўстановах адукацыі, працоўных калектывах на тэму папярэджання
гвалту ў сям’і. Будуць наведаны па месцы жыхарства грамадзяне,
якія дапускаюць гвалт у сям’і; сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеці,
прызнаныя знаходзячымiся ў сацыяльна небяспечным становішчы; сем’і, у якіх
пражываюць састарэлыя грамадзяне. На выязных пасяджэннях суда будуць
разгледжаны крымінальныя справы, справы аб адміністрацыйных праванарушэннях у
дачыненні да асоб, што дапускаюць гвалт ў сям’і, з запрашэннем аналагічнай
категорыі грамадзян. Будуць прыняты меры адміністрацыйна-прававога
ўздзеяння да грамадзян, якія дапускаюць гвалт у сям’і, у тым ліку
арганізаваны агляд урачом-нарколагам і ўрачом-псіхіятрам, падтыхтоўка матэрыялаў
аб абмежаванні ў
дзеяздольнасці, напраўленні ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі,
устанаўленнi (прадаўжэнні) прэвентыўнага нагляду. На пазачарговых
пасяджэннях саветаў грамадскіх пунктаў будуць прыняты меры
грамадскага ўздзеяння да грамадзян, якія дапускаюць гвалт у сям’і.
Аддзел аховы правапарадку і
прафілактыкі аддзела ўнутраных спраў
Шчучынскага
райвыканкама