Адрас жылога дома |
плошча |
дадатковыя звесткі |
Гродзенская вобласць, Шчучынскі раён, веска Рыбакі, дом без нумара |
50м2 |
Аднапавярховы жылы дом з бярвення. Састаўныя
часткі і прыналежнасці:
|
Гродзенская вобласць, Шчучынскі раён, веска Філявічі, дом 25 |
54м2 |
Аднапавярховы жылы дом з бярвення. Састаўныя
часткі і прыналежнасці:
|
Заяўкі на набыццё пустуючых жылых дамоў прымаюцца
ў Астрынскім
сельскім выканаўчым камітэце да заканчэння 30 каляндарных дзён з дня
апублікавання звестак аб прамым продажы, па адрасу: Гродзенская вобласць,
Шчучынскі раён, г.п.Астрына, вул.Гродзенская, 32, з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да
17.00 па будніх днях. Тэлефоны для даведак: (801514) 21757, 21758.
Пералік дакументаў, якія неабходна прадставіць прэтэндэнту на пакупку:
заяўка на пакупку пустуючага жылога дома па форме, устаноўленай Дзяржаўным камітэтам па маёмасці;
грамадзянінам – копія дакумента, які сведчыць асобу, без натарыяльнага засведчання;
прадстаўніком грамадзяніна – даверанасць;
індывідуальным прадпрымальнікам – копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі без натарыяльнага засведчання;
прадстаўніком або ўпаўнаважанай службовай асобай юрыдычнай асобы Рэспублікі Беларусь – даверанасць, выдадзеная юрыдычнай асобай, або дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы службовай асобы, копіі дакументаў, якія пацвярджаюць дзяржаўную рэгістрацыю юрыдычнай асобы, без натарыяльнага засведчання, дакумент з указаннем банкаўскіх рэквізітаў юрыдычнай асобы;
прадстаўніком або ўпаўнаважанай службовай асобай замежнай юрыдычнай асобы – копіі ўстаноўчых дакументаў і выпіска з гандлёвага рэестра краіны паходжання (выпіска павінна быць праведзена на працягу года да падачы заяўкі) або іншы эквівалентны доказ юрыдычнага статусу ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны паходжання з перакладам на беларускую або рускую мову (правільнасць перакладу або сапраўднасць подпісу перакладчыка павінны быць засведчаны натарыусам або асобай, упаўнаважанай афармляць натарыяльныя дзеянні), даверанасць або дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы службовай асобы, дакумент аб фінансавай грунтоўнасці, выдадзены абслуговым банкам або іншай крэдытна-фінансавай арганізацыяй, з перакладам на беларускую або рускую мову (правільнасць перакладу або сапраўднасць подпісу перакладчыка павінны быць засведчаны натарыусам або асобай, упаўнаважанай афармляць натарыяльныя дзеянні).
Дакументы, складзеныя за межамі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з заканадаўствам замежнай дзяржавы, павінны быць легалізаваны, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам.
Цана пустуючага жылога дома – 32,00 беларускіх
рубля
(1
базавая
велічыня).
У выпадку паступлення двух і болей заявак ад прэтэндэнтаў на пакупку пустуючага жылога дома, яго продаж будзе ажыццяўляцца па выніках аўкцыёну.