Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Щучинский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
24.01.2023

У вёсцы Зінякі адбыўся жалобны мітынг, удзельнікі якога ўзгадалі трагічныя падзеі 79-гадовай даўнасці і заклікалі берагчы мір як найвялікшую каштоўнасць.

Трагедыя, што разыгралася 22 студзеня 1944 года ў вёсцы Зінякі, і праз дзесяцігоддзі балюча апякае нашы сэрцы. Сёння раніцай да мемарыяльнага комплексу ў памяць загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны мірных жыхароў, якіх зажыва спалілі фашысты за сувязь з партызанамі, прыйшлі і прыехалі ў адроджаную лясную вёсачку прадстаўнікі ўсіх пакаленняў – кіраўнікі раённай улады, актывісты грамадскіх арганізацый, вайскоўцы, мясцовыя жыхары, а яшчэ гродзенцы і шчучынцы, для якіх Зінякі – малая радзіма, а ў брацкіх магілах спачываюць іх продкі і  сваякі… Щучинская районная газета Дзяннiца