19.07.2024
Тысячны рубеж – не мяжа! Пераможцы раённага спаборніцтва на ўборцы з ААТ “Васілішкі” атрымалі заслужаныя ўзнагароды.
Летні дзень год корміць. З гэтай мудрасцю продкаў не паспрачаешся. Здаўна дабрабыт краіны залежаў ад якасці працы хлебаробаў. Мала вырасціць добры ўраджай – трэба яшчэ яго своечасова і без страт сабраць. Разумеюць важнасць пастаўленай перад імі задачы механізатары і таму, не шкадуючы часу, працуюць з поўнай аддачай у палях. Улічваючы ранні пачатак сёлетняй уборкі, ў Шчучынскім раёне ўжо вызначыліся перадавікі. Так, пераможцам раённага спаборніцтва, адным з першых у раёне, хто намалаціў 1000 тон збожжа, стаў механізатар з ААТ “Васілішкі” Андрэй Верабей.
Щучинская районная газета "Дзянница"