23.02.2024
Педагог Шчучыншчыны – гэта брэнд. Вынікі работы сістэмы адукацыі раёна за мінулы год былі падведзены на пасяджэнні савета аддзела.
Абмяняліся досведам, падвялі вынікі працы і абмеркавалі планы на будучыню педагогі Шчучыншчыны падчас пасяджэння савета аддзела адукацыі. Мерапрыемства прайшло ў сценах раённага цэнтра культуры і народнай творчасці і сабрала прадстаўнікоў з усіх устаноў адукацыі раёна. Таксама ўдзел у пасяджэнні ўзялі старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта, старшыня Шчучынскага райвыканкама Аляксей Садоўскі і намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Цюсіна.
Щучинская районная газета "Дзянница"