04.11.2024
Капуста ўрадзіла на радасць. У ААТ “Васілішкі” прыступілі да збору сёлетняга ўраджаю белакачаннай капусты (+ВІДЭА).
Плошча вырошчвання капусты стандартная для гаспадаркі, як і летась, яна складае 10 гектараў. На пытанне аб якасці ўраджаю гэтага года начальнік пладовага саду ААТ “Васілішкі” Пётр Лютастанскі ўпэўнена адказвае, што капуста ўрадзіла і вялікую ролю ў гэтым адыграла добрае надвор’е.
Щучинская районная газета "Дзянница"